Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Мерапрыемствы, прысвечаныя 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча

12.12.2016
Мерапрыемствы, прысвечаныя 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча

Шэрагам мерапрыемстваў адзначылі бібліятэкары раёна 125-годдзе з дня нараджэння сусветна вядомага паэта, перакладчыка, публіцыста Максіма Багдановіча. Удзельнікі юбілейных вечарын, літаратурных гадзін знаёміліся з жыццём і творчасцю класіка беларускай літаратуры, слухалі яго паэтычныя творы, вершы, пакладзеныя на музыку ў выкананні ансамбля «Песняры», адказвалі на пытанні віктарын па творчасці паэта. Праз мультымедыйныя прэзентацыі дэманстраваліся фотаздымкі дзіцячых і юнацкіх гадоў М. Багдановіча, праз тэматычныя выставы – зборнікі «Вянок», «Шыпшына», «Выбранае», «Выбраныя творы» і інш., а таксама творы аб жыцці і дзейнасці паэта.

Літаратурна-музычная вечарына «Нязгасная зорка Радзімы»

Супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Б.В. Стральцова запрасілі вучняў старэйшых класаў ДУА «СШ №1 г. Быхава» на літаратурна-музычную вечарыну «Нязгасная зорка Радзімы».

Літаратурная гадзіна «Зорка Максіма Багдановіча»

Бібліятэкар Баркалабаўскай сельскай бібліятэкі сумесна з настаўніцай беларускай літаратуры мясцовай школы правялі літаратурную гадзіну «Зорка Максіма Багдановіча», аформілі тэматычную выставу «Светлы след будзе вечна жывым..».

Літаратурная вечарына «Паэт красы і гармоніі»

Аб ролі і значэнні Максіма Багдановіча ў развіцці беларускага пісьменства, у нацыянальным і духоўным адраджэнні беларусаў ішла гаворка на літаратурнай вечарыне «Паэт красы і гармоніі», у час літаратурнага вернісажу «М. Багдановіч: этапы творчасці і лёсу» у Вараніноўскай сельскай бібліятэцы.

Літаратурная гадзіна «Паэт нараджаецца не аднойчы»

Літаратурную гадзіну «Паэт нараджаецца не аднойчы» правялі ва ДУА «СШ №2 г. Быхава» супрацоўнікі гарадской бібліятэкі-філіяла №50 мікрараёна Колас.

Паэтычная гадзіна «Беларускай паэзіі волат»

Навучэнцы 6-7 класаў ДУА «Абідавіцкі ВПК д/с-СШ» прынялі ўдзел у арганізаванай бібліятэкарам Абідавіцкай сельскай бібліятэкі паэтычнай гадзіне «Беларускай паэзіі волат», віктарыне «Незабыўны Максім Багдановіч», конкурсе на лепшага чытальніка твораў М.Багдановіча.

Літаратурна-музычная гадзіна «Геній роднага слова»

У ДУА «Грудзінаўскі ВПК д/с- СШ», сумесна з філіялам дзіцячай школы мастацтваў, бібліятэкар Грудзінаўскай сельскай бібліятэкі-музея арганізавала літаратурна-музычную гадзіну «Геній роднага слова». Пазнавальнай віктарынай «Беларускай паэзіі волат» вучні замацавалі свае веды аб творчасці класіка беларускай літаратуры. Скончылася мерапрыемства паланезам М. Агінскага «Развітанне з Радзімай», які вельмі любіў славуты паэт Беларусі.

Паэтычны вернісаж «Будзь жа век малады, поўны светлымі днямі!»

Паэтычны вернісаж «Будзь жа век малады, поўны светлымі днямі!» арганізавала ў ДУА «Палянінавіцкі ВПК д/с-СШ» бібліятэкар Палянінавіцкай сельскай бібліятэкі. Акрамя інфармацыйнай часткі, удзельнікі мерапрыемства атрымалі выдадзены бібліятэкарам буклет «Пісьменнікі-юбіляры 2016. Максім Багдановіч».

3013