Заахвочвальны дыплом

Заахвочвальным дыпломам узнагароджаны супрацоўнікі аддзела абслугоўвання цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Б.В. Стральцова за актыўны ўдзел у абласным аглядзе-конкурсе “Краязнаўчая бібліяграфія як сродак захавання гісторыка-культурнай спадчыны” сярод бібліёграфаў публічных бібліятэк па стварэнні лепшага бібліяграфічнага рэсурсу.

Складзены ў рамках конкурсу бібліяграфічны паказальнік «Летапісцы быхаўскага краю» змяшчае інфармацыю аб жыцці і дзейнасці мясцовых краязнаўцаў, знаёміць з асобна выдадзенымі іх працамі, з публікацыямі ў зборніках і перыядычных выданнях.
Выданне будзе карысным для краязнаўцаў, супрацоўнікаў архіваў, музеяў, бібліятэк, студэнтаў, навучэнцаў, настаўнікаў і ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй Быхаўшчыны.