Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Мультымедыйны вечар-партрэт да 915-годдзя з дня нараджэння Ефрасінні Полацкай

05.09.2016

Напярэдадні Дня беларускага пісьменства супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя. Б.В. Стральцова запрасілі навучэнцаў старэйшых класаў ДУА «СШ №1 г. Быхава» на чарговае пасяджэнне літаратурна-музычнай гасцёўні «Сустрэчы з прыгожым». Праведзены мультымедыйны вечар-партрэт "Святая заступніца Белай Русі» быў прысвечаны 915-годдзю з дня нараджэння беларускай асветніцы, праваслаўнай святой Ефрасінні Полацкай.

Вядучыя мерапрыемства расказалі падлеткам пра ўзнікненне пісьменства і кнігадрукавання на Беларусі, а таксама аб такіх вядомых асветніках, як Францыск Скарына, Сымон Будны, Кірыла Тураўскі, Сімяон Полацкі і інш. Для таго, каб больш даведацца пра жыццё і дзейнасць Ефрасінні Полацкай, увазе хлопцаў і дзяўчат быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Прападобная Ефрасіння Полацкая».

Да мерапрыемства была падрыхтавана мультымедыйная прэзентацыя і аформлена тэматычная выстава “Ад мінулага ў сёння, і ад сёння – у заўтра вядзе нас друкаванае слова”, прысвечаныя гісторыі беларускага кнігадрукавання.

2559