Завочнае падарожжа па родным краі «Твая зямля, твая Радзіма завецца светла – Беларусь»

Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Вараніноўскай сельскай бібліятэцы праведзена завочнае падарожжа па родным краі «Твая зямля, твая Радзіма завецца светла – Беларусь». Мэта мерапрыемства – пашырыць уяўленні дзяцей пра родную краіну, выхаваць любоў да Радзімы, павагу да сваіх суайчыннікаў.
Ад бібліятэкара рабяты пачулі шмат цікавага аб нашым беларускім краі, яго знакамітых жыхарах, аб адданасці бацькоўскай зямлі. Алена Салохіна вучыла дзяцей бачыць прыгажосць роднага куточка, слухаць пявучую беларускую мову. На мерапрыемстве гучалі напоўненыя цеплынёй і пяшчотай вершы беларускіх паэтаў: А. Вольскага «Непаўторны край», М. Пазнякова «Беларусь», А. Грачанікава «Беларускія краявіды» і інш. Інфармацыю аб нашай Радзіме хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі гуляючы ў гульні і конкурсы: «Назаві прыказкі пра Радзіму», «Гарады і рэкі», «Аб табе, мая сталіца», з кніжнай выставы «Беларусь мая, родны край…».