Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Этнаграфічная вечарына «Абрады і святы беларускай хаты»

17.11.2026

У рамках праекта «Бібліятэка – тэрыторыя духоўнасці» і пасяджэння клуба па інтарэсах «Люстэрка» бібліятэкар філіяла «Гарадская бібліятэка мікрараёна Колас» правяла ў музеі хлеба ДУА «СШ № 2 г. Быхава» этнаграфічную вечарыну «Абрады і святы беларускай хаты».


Мерапрыемства прайшло сумесна з вучнямі 9 «Б» класа і настаўнікам гісторыі Міхаілам Пазняковым. Рабяты падрыхтавалі аповяд аб цыкле вырошчвання хлеба ў даўніну: ад узворвання зямлі да выпякання каравая. Настаўнік дапоўніў іх рассказ звесткамі пра цяжкую працу сялян і значэнне хлеба ў беларускай культуры.

Бібліятэкар расказала, якое значэнне надавалася выбару месца пры будаўніцтве новага дома, якое значэнне мела печ, чырвоны кут і сімволіка рушнікоў.

Вучні адгадалі загадкі, разыгралі жартоўныя беларускія прыпеўкі і паказалі сцэнку «Як Асеніны ўраджай ратавалі». Да мерапрыемства быў падрыхтаваны кніжны развал «Душа беларускай хаты».