Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Вечарына беларускіх ласункаў «Скарбы беларускай кухні»

16.11.2026

У філіяле «Дзіцячая бібліятэка» ў этнаграфічным кутку для дзяцей ДУА «СШ № 3 г. Быхава імя М.Т. Маскалькова» прайшла вечарына беларускіх ласункаў «Скарбы беларускай кухні».


Загадчык бібліятэкі расказала дзецям пра асаблівасці беларускай кухні і традыцыі харчавання, пазнаёміла з кнігамі. У этнаграфічным кутку накрылі стол у нацыянальным стылі са стравамі беларускай кухні: сала, салёныя агуркі, квашаная капуста, наліснікі і традыцыйныя напоі.

Каб замацаваць веды, для ўдзельнікаў прайшла віктарына «Смачныя скарбы Беларусі». А ў завяршэнні чакаў самы цікавы момант – дэгустацыя страў. Свята атрымалася насычаным і цікавым. Яно яшчэ раз даказала: наша беларуская кухня – самая багатая, смачная і разнастайная.