Вызначаны пераможцы відэамарафона да 135-годдзя Максіма Багдановіча
З 2 кастрычніка па 2 лістапада ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Б. В. Стральцова праходзіў паэтычны відэамарафон «І плыве твой радок, і звініць твая песня…», прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.
Марафон аб’яднаў таленавітых удзельнікаў з усёй Магілёўскай вобласці. Конкурсныя відэаролікі былі размешчаны ў сацыяльных сетках, дзе кожны жадаючы мог падтрымаць удзельнікаў. Пераможцаў вызначалі інтэрнэт-карыстальнікі шляхам адкрытага галасавання – па найбольшай колькасці «лайкаў» (рэакцый «Падабаецца») пад пастамі з творчымі працамі.
Вынікі галасавання
Па выніках падліку «лайкаў» месцы размеркаваліся наступным чынам:
- Дыплом I ступені – Прорвіч Авеліна, якая кранальна прачытала верш «Асенняй ночай»;
- Дыплом II ступені – Навакоўскі Сяргей, які перадаў увесь настрой верша «Дождж у полі і холад»;
- Дыплом III ступені – Кароўкіна Вікторыя, якая парадавала артыстычным прачытаннем байкі «Варона і чыж».
Сардэчна віншуем пераможцаў з заслужанымі ўзнагародамі!
Супрацоўнікі бібліятэкі адзначаюць, што ўсе работы ўражвалі сваёй выразнасцю і глыбінёй. Кожны дэкламатар падышоў да справы з усёй душой, прадэманстраваўшы высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства і асабістае бачанне паэзіі класіка.
Калектыў цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Б. В. Стральцова шчыра дзякуе ўсім, хто далучыўся да марафона! Сваім выкананнем вы ажывілі знакамітыя радкі і выказалі глыбокую павагу паэтычнай спадчыне славутага паэта Максіма Багдановіча. Жадаем усім удзельнікам далейшых творчых поспехаў і натхнення!



