Галасаванне за ўдзельнікаў відэамарафона «І плыве твой радок, і звініць твая песня…»
Цэнтральная раённая бібліятэка імя Б. В. Стральцова шчыра запрашае прыняць удзел у галасаванні за ўдзельнікаў паэтычнага відэамарафону «І плыве твой радок, і звініць твая песня…», прысвечанага знакавай даце – 135-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.
Спадчына паэта і сёння натхняе сэрцы, а нашы ўдзельнікі падрыхтавалі кранальныя відэачытанні, каб надаць кожнаму слову асаблівае гучанне.
Паслухайце, як ажываюць знакамітыя радкі, і падтрымайце лайкам відэа таго ўдзельніка, чыё выкананне вам спадабалася найбольш! Ваш голас дапаможа вызначыць пераможцаў, якім удалося найглыбей перадаць прыгажосць паэзіі Багдановіча.
Галасуйце лайкам за ўдзельнікаў відэамарафону: vkvideo.ru/playlist/-127536527_4



