Культурна-асветніцкі экскурс «Промні асветніцтва»
У рамках святкавання Дня беларускага пісьменства супрацоўнікі філіяла «Дзіцячая бібліятэка» правялі для вучняў ДУА «СШ № 3 г. Быхава імя М.Т. Маскалькова» культурна-асветніцкі экскурс «Промні асветніцтва». Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся пра гісторыю ўзнікнення пісьменства на беларускіх землях, якія традыцыі сёння звязаны з Днём беларускага пісьменства.
Асаблівая ўвага была ўдзелена выдатным асобам, чые імёны назаўжды ўпісаны ў гісторыю нацыянальнай асветы. Навучэнцам распавялі пра асветніцкую місію Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, а таксама пра ўклад Васіля Цяпінскага, Сымона Буднага, якія стаялі ля калыскі беларускага кнігадрукавання. Увазе прысутных была падрыхтавана падборка літаратуры па гісторыі беларускага кнігадрукавання.
Завяршылася сустрэча інтэрактыўнай гульнёй-віктарынай «Зямлі маёй роднае слова».




