Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Выстава-прысвячэнне «Народныя паэты Беларусі»

28.08.2026

Сустракаем пятніцу па-беларуску і далучаемся да рэспубліканскага праэкту «Кожная пятнiца - роднае, сваё»! Менавіта сёння, 28 жніўня, наша краіна адзначае юбілей народнага паэта Беларусі Генадзя Бураўкіна. Гэты дзень — выдатная нагода звярнуцца да роднай літаратуры і згадаць найлепшыя творы яе класікаў.

Да гэтай урачыстай даты, а таксама да юбілею яго блізкага сябра і паплечніка Ніла Гілевіча (30 верасня), у чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Б.В. Стральцова аформлена выстава-прысвячэнне «Народныя паэты Беларусі».


Ніл Гілевіч і Генадзь Бураўкін, гэта творцы, чые вершы сталі народнымі песнямі, а грамадзянская пазіцыя — прыкладам шчырай вернасці і любові да роднай зямлі. Гэтыя імёны ведае кожны са школьнай парты, аднак мы прапанум зазірнуць троху глыбей за звычайныя біяграфічныя звесткі.

На стэндзе прадстаўлены кніжны фонд, копіі архіўных дакументаў, рэдкіх фатаздымкў. Зроблены акцэнт на малавядомым, але надзвычай важным факце: Ніл Гілевіч і Генадзь Бураўкін былі не проста паэтамі і песнярамі, але і магутнымі грамадскімі і палітычнымі дзеячамі свайго часу, якія літаральна вяршылі гісторыю Беларусі. Сумесныя фатаграфіі паэтаў паказваюць іх моцнае творчае братэрства. Яны былі вельмі рознымі, але іх аб'ядноўвала адно — бязмежная любоў да Беларусі. Менавіта таму іх юбілеі мы святкуем разам як адно вялікае свята нашай культуры.

Шануйце сваё, натхняйцеся мінулым і чытайце на роднай мове!

51
×

Подпишитесь на наш Telegram-канал!

Будьте в курсе новостей и обновлений.