Інфармацыйная гадзіна «Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь»

Атрыбутамі любой суверэннай дзяржавы з'яўляюцца Дзяржаўныя сцяг, герб і гімн. Гэтыя сімвалы адлюстроўваюць гістарычныя, духоўныя і маральныя рысы нацыі, асаблівасці культуры і светапогляду.
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. № 157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь» штогод у другую нядзелю мая адзначаецца дзяржаўнае свята «Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь».
З нагоды свята ў ДУА «Гімназія г. Быхава» супрацоўнікі гарадской бібліятэкі-філіяла № 49 мікрараёна Быхаў-1 правялі інфармацыйную гадзіну «Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь». Інфармацыйная частка суправаджалася праглядам дакументальнага фільма «Дзяржаўны герб і сцяг: гісторыя». Напрыканцы мерапрыемства былі праведзены віктарыны «Пазнай сімвалы» і «Прыказкі роднага краю».
На тэматычнай выставе «Сімвалы нашай краіны» былі прадстаўлены заканадаўчыя акты, якія вызначаюць прававое рэгуляванне пытанняў дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, апісанне і парадак іх выкарыстання, а таксама кнігі і артыкулы з перыядычных выданняў па дадзенай тэматыцы.