Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Літаратурная гадзіна «Чытаем беларускіх пісьменнікаў»

23.07.2026

У філіяле «Гадылёўская сельская бібліятэка» ў рамках праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» сумесна з культарганізатарам філіяла «Гадылёўскі сельскі Дом культуры» прайшла літаратурная гадзіна «Чытаем беларускіх пісьменнікаў».


Мерапрыемства было прысвечана папулярызацыі роднай мовы і знаёмству з багаццем нацыянальнай літаратуры. Прысутным расказалі пра значэнне беларускай культуры і важнасць захавання літаратурнай спадчыны для будучых пакаленняў. Падчас сустрэчы бібліятэкар пазнаёміла гасцей з творамі беларускіх аўтараў. Удзельнікі з задавальненнем чыталі ўслых і абмяркоўвалі любімыя вершы і прозу на роднай мове.

48
×

Подпишитесь на наш Telegram-канал!

Будьте в курсе новостей и обновлений.