Святочная акцыя «Кветка Радзімы»
Дзень Незалежнасці – гэта свята, якое адгукаецца ў сэрцы кожнага з нас гонарам за Радзіму, яе багатую спадчыну і прыгожыя традыцыі. Каб сустрэць гэтыя ліпеньскія дні разам, мы запусцілі святочную акцыю «Кветка Радзімы».
І вось яна завяршылася! Вы, нашы дарагія чытачы, адшукалі дзясяткі сініх валошак у самых розных выданнях – ад дзіцячых казак да сур'ёзных і навуковых кніг. Дзякуючы вам нарадзіўся сумесны святочны фотаальбом – неверагодна яркі, душэўны і па-сапраўднаму беларускі.
Кожнае фота ў ім – гэта маленькае адкрыццё і цёплае прызнанне ў любові да роднага краю. Дзякуем, што падзяліліся з намі гэтай прыгажосцю! Кожны ваш здымак стаў цудоўным падарункам для ўсёй краіны.





