Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Тэатралізаваная праграма «Беларускае Купалле-свята сонца і агню»

29.06.2026

У рамках праекта «Бібліятэка – тэрыторыя духоўнасці» супрацоўнікі филіяла «Гарадская бібліятэка мікрараёна Колас» сумесна з работнікамі ДУА «Быхаўскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці» правялі тэатралізаваную праграму «Беларускае Купалле — свята сонца і агню».


Вядучая мерапрыемства Алена Масцяркова пазнаёміла прысутных з гісторыяй узнікнення свята Купалле, усе разам ўспомнілі, якія існуюць традыцыі і абрады гэтага дня. Далей на свята запрасілі Купалінку, якая паведаміла дзецям, што гэта свята агню, вады і маці-Зямлі. Купалінка загадвала дзецям загадкі пра лекавыя травы, якія ў гэты дзень маюць вельмі вялікую гаючую сілу. Пад песню «На Івана на Купалу» ўдзельнікі мерапрыемства па крузе перадавалі вянок, калі музыка спынялася, той, у каго аказваўся вянок у руках, выбываў з круга.

Далей яны прынялі ўдзел у гульнях: «Ручаёк», «Мора хвалюецца раз», «Ваданосы». Потым вядучая распавяла пра галоўны цуд — кветку папаратніка, пра купальскі агонь. Рабяты пераадолелі ўсе перашкоды разам з Купалінкай, з кветкай папаратніка і вядучай пад песню «У полі бяроза стаяла» разам пайшлі да бярозавага дрэва, каб завязаць стужачку і загадаць жаданне. Вясёла і цікава прайшло свята ў бібліятэцы. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава «Чароўнае свята Купалле».


44
×

Подпишитесь на наш Telegram-канал!

Будьте в курсе новостей и обновлений.