Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Гульнёвая праграма «Гульні маёй бабулі»

29.06.2026

Бібліятэкар філіяла «Палянінавіцкая сельская бібліятэка» разам з культарганізатарам філіяла «Палянінавіцкі сельскі Дом культуры» у рамках акцыі «Кожная пятніца – роднае сваё!» правялі гульнёвую праграму «Гульні маёй бабулі».


Дзеці даведаліся пра традыцыйныя беларускія народныя забавы і з цікавасцю пагулялі ў іх, развіваючы спрыт, увагу і камандны дух. Сярод гульняў былі такія папулярныя, як «Грушка», «Дзень і ноч», «Явар», «Лявоны», «Гарачыя гаршчочкі», «Наматай рушнік». Паміж гульнямі бібліятэкар знаёміла дзяцей з кнігамі беларускіх аўтараў. Такія сустрэчы дапамагаюць цікава правесці час і пазнаёміцца з культурай сваёй краіны.


54
×

Подпишитесь на наш Telegram-канал!

Будьте в курсе новостей и обновлений.