Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Гістарычны экскурс «Заступніца і асветніца Беларусі»

09.06.2026

У чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Б.В. Стральцова да Дня памяці святой заступніцы зямлі беларускай Еўфрасінні Полацкай для ўдзельнікаў клуба па інтарэсах «Золотой возраст» адбыўся гістарычны экскурс «Заступніца і асветніца Беларусі». Мерапрыемства, прымеркаванае да Года беларускай жанчыны, прайшло таксама ў межах рэалізацыі праграмы «Далучыся да роднага».


Падчас сустрэчы госці пазнаёміліся з жыццёвым шляхам і міратворчай дзейнасцю святой князёўны, якая прысвяціла сябе служэнню свайму народу. Адной з цэнтральных тэм абмеркавання стала гісторыя галоўнай нацыянальнай рэліквіі — знакамітага Крыжа Еўфрасінні Полацкай. Прысутныя паглыбіліся ў драматычную гісторыю стварэння, знікнення і глыбокага сімвалічнага значэння гэтай духоўнай святыні. Удзельнік клуба, пісьменнік Мікола Леўчанка падзяліўся з прысутнымі сваімі разважаннямі аб духоўнай спадчыне Беларусі, яе культуры і непарыўнай сувязі пакаленняў. Таксама прэзентаваў новы твор, прысвечаны полацкай асветніцы і напісаны спецыяльна да дня яе ўшанавання.

Постаць Еўфрасінні Полацкай на працягу стагоддзяў застаецца крыніцай натхнення: яна стала гераіняй шматлікіх твораў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Яркай ілюстрацыяй гэтага сталі тэматычныя выставы, арганізаваныя для гасцей мерапрыемства. Так, кніжны развал «Духоўны след праз стагоддзі» і кніжная выстава «Духоўная спадчына беларускіх асветнікаў» пазнаёмілі чытачоў з багатай літаратурнай спадчынай нашай краіны і гісторыяй беларускага асветніцтва. Мерапрыемства пакінула глыбокі след у сэрцах удзельнікаў, нагадаўшы пра важнасць захавання гістарычнай памяці і духоўных каштоўнасцей роднай зямлі.


117
×

Подпишитесь на наш Telegram-канал!

Будьте в курсе новостей и обновлений.