Літаратурная гадзіна да 130-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі

23 красавіка споўнілася 130 гадоў з дня нараджэння Змітрака Бядулі, беларускага паэта і празаіка, мовазнаўцы.
Змітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) нарадзіўся ў вёcцы Пасадзец Лагойскага раёна Мінскай вобласці ў сям'і арандатара.
Працаваў хатнім настаўнікам, а з 1902 г. канторшчыкам на лесараспрацоўках. У 1912 г. быў запрошаны ў Вільню на сталую працу ў беларускія культурныя арганізацыі. Разам з Янкам Купалам працаваў у газеце «Наша ніва». Летам 1915 г. з Вільні вярнуўся ў родны Пасадзец, а неўзабаве пераехаў у Мінск, дзе працаваў у беларускім бежанскім камітэце. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі некалькі год працаваў у газеце «Савецкая Беларусь», быў рэдактарам дзіцячага часопіса «Зоркі» і краязнаўчага «Наш край». Уваходзіў у літаратурнае аб'яднанне «Маладняк», пасля – ва «Узвышша». На пачатку Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваўся з Беларусі. Член Саюза пісьменнікаў СССР. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Памёр 03.11.1941 г. каля Уральска.
З нагоды юбілею Змітрака Бядулі ў Абідавіцкай сельскай біблятэцы адбылася літаратурная гадзіна «Майстар малай прозы». Бібліятэкар Таццяна Старавойтава пазнаёміла дзяцей з біяграфіяй пісьменніка, раскрыла тэму дзяцінства ў яго творах, якія выклікаюць значную цікавасць. Перад рабятамі паўсталі вобразы дзяцей: працавітыя хлопчыкі з апавядання «Малыя дрывасекі», смешны Андрэйка з апавядання «Летапісцы», загадкавы Сцяпанка з апавядання «Велікодныя яйкі». Гэтыя і іншыя творы пісьменніка ў бібліятэцы былі прадстаўлены на юбілейнай выставе «Чараўнік слова». Звярнула на іх ўвагу дзяцей бібліятэкар з дапамогай агляда літаратуры.