Свята беларускага стала «Добрыя традыцыі, або Асаблівасці нацыянальнай кухні»

Шматвекавую, багатую і цікавую гісторыю мае беларуская кухня. З мэтай выхавання павагі да традыцый гатавання нацыянальных страў, кулінарных вырабаў і напояў у Міжнародны дзень культуры бібліятэкары цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Б.В.Стральцова сумесна з супрацоўнікамі раённага Цэнтра культуры правялі свята беларускага стала «Добрыя традыцыі, або Асаблівасці нацыянальнай кухні».
Бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі Святлана Вашукевіч і Алена Сідарэнка пазнаёмілі прысутных з рэцэптамі старажытных страў, расказалі ў якіх абрадах іх ужывалі беларусы і якое значэнне яны мелі раней. Прагучалі асабліва разнастайныя ў Беларусі стравы з бульбы, вырабы з жытняй мукі, якія на працягу многіх стагоддзяў займалі пануючае месца ў харчаванні насельніцтва.
У выкананні фальклорнага калектыва раённага Цэнтра культуры «Багатуха» на свяце гучалі песні «Гасціннасць», «Хлеб ды соль», «Бульба». Прысутныя прымалі актыўны ўдзел у конкурсе «Складзі прымаўку», адгадвалі загадкі.
Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава-рэцэпт «Кулінарныя традыцыі беларусаў». Усе ўдзельнікі свята з задавальненнем смакавалі стравы беларускай кухні.