Літаратурны гід «Васіль Вітка – паэт дзіцячай душы»
Супрацоўнікі філіяла «Дзіцячая бібліятэка» правялі для вучняў ДУА «СШ № 3 г. Быхава імя Н.Т. Маскалькова» літаратурны гід «Васіль Вітка – паэт дзіцячай душы», прымеркаваны да 115-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка.
Мерапрыемства пачалося са знаёмства дзяцей з біяграфіяй пісьменніка і яго творчай дзейнасцю. Асаблівую ўвагу бібліятэкар надала дзіцячым кнігам пісьменніка, пазнаёміла з шэрагам твораў аўтара. У завяршэнне ўдзельнікі з задавальненнем адгадвалі загадкі і чыталі скорагаворкі.





