Падведзены вынікі літаратурнай віктарыны «Майстар слова – Кандрат Крапіва»

Супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Б.В. Стральцова падвялі вынікі літаратурнай віктарыны «Майстар слова – Кандрат Крапіва», якая праводзілася з мэтай пашырэння ведаў чытачоў аб творчай спадчыне класіка беларускай літаратуры і была прымеркавана да 120-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.
Вельмі прыемна, што актыўны ўдзел у віктарыне прынялі вучні школ горада і раёна, дарослыя чытачы. Адказы паказалі, што яны ведаюць многія факты з жыцця і творчасці вядомага пісьменніка. Пераможцам стаў Кавалёў Мікалай Сяргеевіч, настаўнік гісторыі ДУА “Навабыхаўскі ВПК дз/с – СШ”, які першы даслаў да нас ліст з правільнымі і грунтоўнымі адказамі.
Другое месца заняла Вікторыя Гертман, вучаніца 10 класа ДУА “СШ №2 г. Быхава”.
Трэцяе месца дасталася вучаніцы 9 “А” класа ДУА “Гімназія г. Быхава” Лізавеце Канавалавай.
Заахвочвальнымі Дыпломамі за ўдзел у віктарыне адзначана Чупрова Яна, вучаніца 8 класа ДУА “Абідавіцкі ВПК дз/с – СШ”, таксама Коваль Аляксей, вучань 9 класа ДУА “Вараніноўскі ВПК дз/с – БШ”, Казлова Карына, вучаніца 9 класа ДУА “СШ №3 г. Быхава”, Пузанава Вольга, жыхарка вёскі Чырвоная Беларусь, Селівёрстава Ірына Леанідаўна, настаўніца ДУА “Грудзінаўскі ВПК дз/с – СШ”.
Віншуем пераможцаў і выказваем падзяку ўсім, хто прымаў удзел у віктарыне.