Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Сустрэча з пісьменнікамі-землякамі «Талентаў россып - геніяў палёт»

25.05.2026

Супрацоўнікамі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Б.В. Стральцова была арганізавана доўгачаканая літаратурная сустрэча з таленавітымі пісьменнікамі-землякамі, чый жыццёвы і творчы шлях непарыўна звязаны з Быхаўшчынай. Галоўнымі героямі мерапрыемства пад назвай «Талентаў россып - геніяў палёт», што адбылося ў межах праграмы папулярызацыі роднай культуры «Далучысь да роднага», сталі Алесь Казека, Сяргей Украінка, Уладзімір Ясеў і Сяргей Данілаў.


Праграма мерапрыемства была пабудавана ў форме шчырага і паслядоўнага дыялогу, дзе кожны з аўтараў прадставіў слухачам сваю творчую старонку. Землякі дзяліліся з залай асабістымі гісторыямі, раскрывалі перад слухачамі таямніцы станаўлення ўласнага творчага шляху, узгадвалі свае першыя крокі ў літаратуры, чыталі свае вершы.

Асаблівай і вельмі кранальнай старонкай сустрэчы стала тэма, прысвечаная самаму прыгожаму і цудоўнаму — жанчыне. Сімвалічна, што менавіта ў Год беларускай жанчыны гучалі шчырыя, напоўненыя любоўю і глыбокай павагай вершы-прысвячэнні, якія сталі сапраўдным падарункам для ўсіх прысутных у зале дам.

Яркім і ўрачыстым момантам былі таксама цёплыя словы падзякі і падарункі.

Намеснік старшыні Быхаўскага райвыканкама Аляксандр Саксонаў выказаў пісьменнікам глыбокую ўдзячнасць за захаванне культурнай спадчыны і сувязі пакаленняў, а таксама ўручыў гасцям памятныя кнігі, выдадзеныя да 100-годдзя Быхаўскага раёна.

Дырэктар ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Быхаўскага раёна» Ірына Маргунова таксама шчыра падзякавала шаноўным гасцям за незабыўную сустрэчу і ўручыла творцам ад імя ўсёй бібліятэчнай сеткі памятныя сувеніры на добры ўспамін аб гэтай падзеі на Быхаўскай зямлі.

Сустрэча стала сапраўдным святам, якое пакінула незабыўны след у сэрцах быхаўчан. Яна падарыла кожнаму прысутнаму пачуццё, напоўненае гонарам за нашу родную Быхаўшчыну, яе таленавітых людзей і родную беларускую мову.


100
×

Подпишитесь на наш Telegram-канал!

Будьте в курсе новостей и обновлений.