Літаратурнае падарожжа «Змітрок Бядуля – для дзяцей»
У філіяле «Баркалабовская сельская бібліятэка» прайшло займальнае літаратурнае падарожжа «Змітрок Бядуля – для дзяцей», прысвечанае 140-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка. Дзеці змаглі пазнаёміцца з жыццём і творчасцю аўтара, які пакінуў прыкметны след у беларускай літаратуры. Удзельнікі даведаліся, як пісьменнік адлюстроўваў у сваіх працах беларускую культуру, традыцыі і рэаліі свайго часу.
Пасля аповеду адбылася цікавая дыскусія, на якой дзеці падзяліліся ўражаннямі ад прачытаных кніг Бядулі. Гучалі ўрыўкі з яго твораў, што дазволіла глыбей зразумець стыль і тэматыку творчасці пісьменніка. У канцы сустрэчы была праведзена віктарына з пытаннямі пра самаго аўтара.





