Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Літаратурныя байкі «Паэзія і сатыра Кандрата Крапівы»

30.03.2026

У філіяле «Дзіцячая бібліятэка» для вучняў ДУА «СШ № 3 г. Быхава імя Н.Т. Маскалькова» прайшлі літаратурныя байкі «Паэзія і сатыра Кандрата Крапівы», прысвечаныя 130-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі.


Бібліятэкар расказала дзецям пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, падрабязней спынілася на яго байках і сатырычных творах.

Юныя чытачы з цікавасцю слухалі малавядомыя факты з біяграфіі «караля смеху», даведаліся, чаму п’есу «Хто смяецца апошнім?» ведаюць на памяць некалькі пакаленняў беларусаў, і з задавальненнем пасмяяліся над вострымі байкамі аўтара.

Завяршылася сустрэча чытаннем урыўкаў з камедыі «Хто смяецца апошнім?» і знаёмствам з кніжнай выставай, дзе былі прадстаўлены творы Кандрата Крапівы.

103
×

Подпишитесь на наш Telegram-канал!

Будьте в курсе новостей и обновлений.