Пазнавальная гульня «Мова мая беларуская, родная»
Да Міжнароднага дня роднай мовы бібліятэкар філіяла «Палянінавіцкая сельская бібліятэка» правяла для вучняў пачатковых класаў ДУА «Палянінавіцкая СШ» пазнавальную гульню «Мова мая беларуская, родная».
Удзельнікі мерапрыемства з цікавасцю выконвалі разнастайныя заданні, актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах «Загадкі», «Перакладчыкі», «Словазнаўцы», «Словы-хітруны», з задавальненнем разгадвалі крыжаванку, успаміналі мудрыя беларускія прымаўкі і спрабавалі свае сілы ў слоўнікавым лабірынце. Дапоўніла мерапрыемства кніжная выстава-развал «Роднай мовы гук чароўны», якая выклікала цікавасць у юных чытачоў.





