Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Урок роднай мовы «Любi, шануй, ведай роднае слова»

23.02.2026

У філіяле «Навабыхаўская сельская бібліятэка» адбыўся ўрок роднай мовы «Любі, шануй, ведай роднае слова», прысвечаны Дню роднай мовы. Бібліятэкар пазнаёміла юных наведвальнікаў з гісторыяй свята, а таксама прадставіла кніжную выставу «Шлях друкаванага слова», дзе можна было пазнаёміцца з творамі беларускіх пісьменнікаў і літаратурнымі навінкамі.


Дзеці з задавальненнем праверылі свае веды ў гульні «Адгадай слова», паспрабавалі сілы ў творчым конкурсе «Мой родны гук» і паказалі эрудыцыю, адказваючы на пытанні віктарыны «Гэта цікава». Мерапрыемства атрымалася пазнавальным і жывым, яшчэ раз нагадаўшы ўсім пра прыгажосць і каштоўнасць беларускага слова.

94
×

Подпишитесь на наш Telegram-канал!

Будьте в курсе новостей и обновлений.