Пазнавальная гульня «Пагуляем у роднае слова»
У філіяле «Дзіцячая бібліятэка» да Міжнароднага дня роднай мовы прайшла пазнавальная гульня «Пагуляем у роднае слова». Бібліятэкар расказала рабятам аб важным значэнні мовы ў жыцці чалавека, а асабліва роднай мовы, прапанавала прыняць удзел у конкурсах: «Паспрабуй перакладзi», «Слоўнікавы лабірынт», віктарыне «Мова мая, сябруй са мной».
Усе ўдзельнікі праявілі свае веды, кемлівасць і знаходлівасць і даказалі, што ведаюць і любяць сваю родную мову. Завяршылася мерапрыемства знаёмствам з выставай «21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы».





