Тэматычны вечар «Мова – духоўны скарб»
У рамках праекта «Бібліятэка – тэрыторыя духоўнасці» супрацоўнікі філіяла «Гарадская бібліятэка мікрараёна Колас» для вучняў ДУА «СШ № 2 г. Быхава» правялі тэматычны вечар «Мова – духоўны скарб», прысвечаны Дню роднай мовы.
У час мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй і культурай роднай мовы, прынялі ўдзел у конкурсах: «Размінка», «Перакладчыкі», «Музей народнага побыту», «Прыказкі», склалі рамонак са слоў на роднай мове. Дзеці не тольку гулялі, але і чыталі вершы беларускіх паэтаў: М. Пазнякова, У. Дубоўкі, Л. Дайнекі, Я. Коласа, якія дапамаглі ім адчуць непаўторную мелодыю роднай мовы.
Завяршылася мерапрыемства знаёмствам з кніжнай выставай «Роднай мовы гук чароўны».





