Літаратурная вандроўка па кнігах Уладзіміра Ягоўдзіка «Мудры знаўца прыроды»
У філіяле «Дзіцячая бібліятэка» адбылася літаратурная вандроўка па кнігах Уладзіміра Ягоўдзіка «Мудры знаўца прыроды», прымеркаваная да 70-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка.
Вандроўка ў свет прыроды пачалася ля кніжнай выставы «Кніжная спадчына У. Ягоўдзіка». Тут бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з жыццём і творчасцю пісьменніка, а затым прапанавала ім займальнае падарожжа па яго кнігах: «Медзяны дзядок», «Начны князь», «Дзівосны карабель» і іншых. Разам з бібліятэкарам дзеці даведаліся, якія грыбы, ягады, кветкі растуць у Беларусі, якія птушкі і жывёлы жывуць у нашых лясах.
Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем адказвалі на пытанні экалагічнай віктарыны і адгадвалі загадкі. У завяршэнні мерапрыемства вучні ўзялі дадому творы пісьменніка, якія іх найбольш зацікавілі.





