Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Фальклорнае свята «Масленіца ідзе, за сабой вясну вядзе»

17.02.2026

У рамках клуба па інтарэсах «Золотой возраст» у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Б.В. Стральцова прайшло фальклорнае свята, прысвечанае масленічнаму тыдню «Масленіца ідзе, за сабой вясну вядзе».


На аформленай да мерапрыемства кніжнай выставе «Спадчына маёй зямлі» былі прадстаўлены кнігі, звязаныя з беларускімі традыцыямі, фальклорам і кухняй у кантэксце Масленіцы.

Гасцей пазнаёмілі з гісторыяй свята і традыцыямі кожнага дня масленічнага тыдня. Усе з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах на веданне прыкмет, прыказак і тэматычных прымавак, дзяліліся сямейнымі традыцыямі святкавання Масленіцы, рэцэптамі прыгатавання бліноў з сакрэтамі іх начынак.

Кіраўнік клуба Алена Сідарэнка зачытала кароткія ўрыўкі з твораў класікаў беларускай літаратуры, у якіх майстры слова дакладна апісваюць святочныя вячоркі беларусаў, перадаюць не толькі водар і смак страў на стале, але і павагу да іх, нацыянальны дух гасціннасці.

Сапраўдным творчым упрыгожваннем сустрэчы стаў удзел нашага славутага земляка — пісьменніка Мікалая Леўчанкі. У яго творчай скарбонцы знайшліся натхнёныя радкі, прысвечаныя Масленіцы і абуджэнню вясны. Акрамя таго, Мікалай Уладзіміравіч прадставіў падборку іншых жыццясцвярджальных вершаў, падарыўшы слухачам зарад аптымізму і душэўнага цяпла.

Усе прысутныя актыўна ўдзельнічалі ў кранальнай акцыі «Дрэва прабачэння», падчас якой яны літаральна ўдыхнулі жыццё ў выяву «сухога» дрэва, упрыгожыўшы яго галіны сваімі шчырымі словамі на зялёнай «лістоце». Такімі, напрыклад, як «Мір», «Каханне», «Выбачаю», што наглядна пераканала: добрыя словы заўсёды здольныя стварыць гэткі цуд.

Фіналам мерапрыемства стала чаяванне з дэгустацыяй бліноў, якія прыгатавалі бібліятэкары і самі ўдзельнікі клуба.


180
×

Подпишитесь на наш Telegram-канал!

Будьте в курсе новостей и обновлений.