Пазнавальная гадзіна «Беларуская мова: вольная, пявучая»
Да Міжнароднага дня роднай мовы для вучняў ДУА «Следзюкоўская БШ імя Д.Я. Аскаленка» бібліятэкар філіяла «Следзюкоўская сельская бібліятэка» правяла пазнавальную гадзіну «Беларуская мова: вольная, пявучая». Бібліятэкар расказала, што ў свеце шмат цудоўных моў, але ў кожнага ёсць толькі адна родная мова.
На прыкладзе літаратурных твораў яна паказала, што беларуская мова – чыстая, шчырая і непаўторная. Далей дзеці прынялі ўдзел у гульні «Ведай і любі родную мову», конкурсах «Перакладчыкі» і «Я чытаю на роднай мове». Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з навінкамі літаратуры на беларускай мове. Кнігі, якія спадабаліся, яны змаглі ўзяць дадому і атрымаць асалоду ад чытання на роднай мове.





