Вечар-партрэт «Па-сапраўднаму народны»
10.02.2026
У філіяле «Палянінавіцкая сельская бібліятэка» ў рамках бібліятэчнай праграмы «Кніга – рух у часе» адбыўся вечар-партрэт «Па-сапраўднаму народны», прысвечаны юбілею класіка беларускай літаратуры Івану Мележу. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся аб біяграфіі пісьменніка, яго станаўленні як майстра слова, аб гісторыі стварэння знакамітай «Палескай хронікі».
Таксама для наведвальнікаў была падрыхтавана кніжная выстава, дзе былі прадстаўлены розныя творы Івана Мележа.
143





