Гадзіна літаратурнага краязнаўства «Зямлі роднай талент і натхненне»
Да 75-гадовага юбілею Міхася Пазнякова ў філіяле «Макранская сельская бібліятэка» адбылася гадзіна літаратурнага краязнаўства «Зямлі роднай талент і натхненне» у рамках агульнанацыянальнага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё».
Юныя чытачы пазнаёміліся з біяграфіяй і творчым шляхам знакамітага пісьменніка-земляка, даведаліся, дзе ён працаваў і пра што пісаў. Бібліятэкар прадставіла дзецям кнігі М. Пазнякова: «Свет вакол нас», зборнікі «Ехаў поўны воз дзівос», «Тры чарадзеі», «У родным краі», «Святло дабрыні» і іншыя. У канцы мерапрыемства дзеці самастойна лісталі цікавыя выданні аўтара, з захапленнем чыталі скарагаворкі, смяшынкі і лічылкі, а таксама адгадвалі загадкі.





