Літаратурны партрэт «Чалавек вялікай душы і таленту»
Да 105-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, народнага пісьменніка Беларусі Івана Пятровіча Шамякіна ў філіяле «Чырвонаслабодская сельская бібліятэка» прайшоў літаратурны партрэт «Чалавек вялікай душы і таленту». Бібліятэкар прадставіла слухачам цікавы аповед пра жыццёвы і творчы шлях майстра слова.
Дапаўненнем стаў кніжны развал, які дазволіў прысутным не толькі ўзгадаць вядомыя творы, але і пазнаёміцца з менш вядомымі старонкамі літаратурнай спадчыны пісьменніка.





