Літаратурная гадзіна «Слова Шамякіна: праўда і памяць»
У рамках агульнанацыянальнага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» і бібліятэчнай праграмы «Кніга – рух у часе» бібліятэкар філіяла «Палянінавіцкая сельская бібліятэка» для навучэнцаў ДУА «Палянінавіцкая СШ» правяла літаратурную гадзіну «Слова Шамякіна: праўда і памяць», прымеркаваную да 105-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Івана Пятровіча Шамякіна.
Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з біяграфіяй і творчай спадчынай пісьменніка, асаблівую ўвагу надала сюжэтам яго знакавых твораў: «Сэрца на далоні», «Трывожнае шчасце», «Атланты і карыятыды», «Вазьму твой боль» і інш. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава «Iван Шамякiн. Талент, непадуладны часу».





