Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Віншуем з юбілеем Сяргея Украінку!

23.01.2026

25 студзеня адзначае свой 65-гадовы юбілей наш зямляк – паэт, празаік, літаратурны крытык Сяргей Сяргеевіч Украінка!


Нарадзіўся Сяргей Сяргеевіч 25 студзеня 1961 года ў в. Ніканавічы Быхаўскага раёна. У свой час скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, аспірантуру пры Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. Куляшова. Затым працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Лудчыцкай сярэдняй школы, дырэктарам Дунайкоўскай сярэдняй школы, выкладаў на кафедрах беларускай літаратуры і журналістыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова. Зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку.

Друкавацца Сяргей Сяргеевіч пачаў з 1977 года. Яго творы змяшчаліся ў шматлікіх перыядычных выданнях, у калектыўных зборніках. Ён аўтар паэтычных зборнікаў «Маё Купела», «9 гранаў», «Белый аист, чёрное перо».

Ад імя чытачоў і супрацоўнікаў бібліятэк Быхаўшчыны шчыра віншуем з юбілеем Сяргея Сяргеевіча і жадаем нашаму земляку моцнага здароўя, натхнення і дабрабыту, здзяйснення ўсiх задумак, планаў і пастаўленых мэт!

172
×

Подпишитесь на наш Telegram-канал!

Будьте в курсе новостей и обновлений.