Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Віншуем з юбілеем Міхася Пазнякова!

23.01.2026

24 студзеня адзначае свой 75-гадовы юбілей наш знакаміты зямляк – паэт, празаік, перакладчык, крытык, мовазнавец, ганаровы грамадзянін Быхаўскага раёна Міхась Паўлавіч Пазнякоў!


Нарадзіўся Міхась Паўлавіч у 1951 годзе ў в. Заброддзе Быхаўскага раёна. Пасля філфака Белдзяржуніверсітэта працаваў настаўнікам, дырэктарам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, навуковым супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства АН Беларусі, галоўным рэдактарам выдавецтва «Юнацтва», часопісаў «Вожык», «Нёман», намеснікам дырэктара РВУ «Літаратура і мастацтва».

З лістапада 2005 года – старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аўтар больш як 100 кніг паэзіі, прозы, публіцыстыкі, перакладаў, слоўнікаў, навукова-пазнавальных кніг для дзяцей і дарослых. Лаўрэат шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных прэмій.

Узнагароджаны медалямі Францыска Скарыны і «За працоўныя заслугі». Заслужаны дзеяч культуры Беларусі. Акадэмік Міжнароднай акадэміі рускай славеснасці.

Ад імя чытачоў і супрацоўнікаў бібліятэк Быхаўшчыны шчыра віншуем Міхася Паўлавіча з юбілеем! Жадаем моцнага здароўя, натхнення, новых творчых здабыткаў і шмат гадоў актыўнай дзейнасці!

185
×

Подпишитесь на наш Telegram-канал!

Будьте в курсе новостей и обновлений.