Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Кніжная выстава «Жывое слова землякоў»

22.01.2026

У чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Барыса Васільевіча Стральцова аформлена кніжная выстава «Жывое слова землякоў», прысвечаная юбілеям ураджэнцаў Быхаўскага раёна літаратуразнаўца Міхася Мушынскага і пісьменнікаў Міхася Пазнякова і Сяргея Украінкі.


Студзень — гэта не толькі час святаў і беласнежнай зімы, але і месяц надзвычай багаты на літаратурныя юбілеі. Для Быхаўшчыны гэты месяц асаблівы, бо мы святкуем адразу тры юбілеі землякоў, якія сваім словам праславілі родны край і ўзбагацілі беларускую літаратуру.

Гэтыя імёны — наш гонар. Іх кнігі — гэта люстэрка іх душы і нашай гісторыі. Юбілей пісьменніка — гэта выдатная нагода, каб упершыню адкрыць для сябе яго творчасць або яшчэ раз перачытаць любімыя радкі.

Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу, каб разам натхніцца родным словам.

137
×

Подпишитесь на наш Telegram-канал!

Будьте в курсе новостей и обновлений.