Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Вечар-прысвячэнне «Пра роднае, дарагое»

22.01.2026

Супрацоўнікі філіяла «Дзіцячая бібліятэка» для вучняў ДУА «СШ № 3 г. Быхава імя Н.Т. Маскалькова» правялі вечар-прысвячэнне «Пра роднае, дарагое», прымеркаваны да 75-годдзя з дня нараджэння пісьменніка-земляка Міхаіла Паўлавіча Пазнякова.


Загадчык бібліятэкі пазнаёміла юных чытачоў з яркімі старонкамі біяграфіі аўтара і яго творамі: «Песня прыроды», «Тры чарадзеі», «Алеська», «Мая цудоўная Радзіма», «Сынок», «Канцэрт» і інш. Асаблівую ўвагу бібліятэкар надала вершам пра любоў да роднай зямлі, нацыянальнай самабытнасці. Хлопчыкі і дзяўчынкі з захапленнем адгадвалі аўтарскія загадкі і паўтаралі скорагаворкі, а таксама пазнаёміліся з цікавымі кнігамі аўтара.


145
×

Подпишитесь на наш Telegram-канал!

Будьте в курсе новостей и обновлений.