Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Літаратурна-музычная гасцёўня «Голас душы»

20.01.2026

У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Б.В. Стральцова ў рамках бібліятэчнай праграмы «Далучысь да роднага» адбылося першае ў новым годзе паседжанне клуба па інтарэсах «Золотой возраст». Літаратурна-музычная гасцёўня «Голас душы» была прысвечана 80-годдзю з дня нараджэння легендарнага чалавека, стваральніка ансамбля «Песняры» — Уладзіміра Мулявіна.


Дзякуючы прэзентацыі, госці ўзгадалі жыццёвы шлях Мулявіна — ад уральскага хлопчыка да сапраўднага сімвала Беларусі. Асаблівая ўвага была ўдзелена таму, як беражліва і з якой любоўю галоўны «песняр» ставіўся да беларускай мовы і фальклору.

Творчасць Уладзіміра Мулявіна і яго ансамбля стала лагічным працягам справы класікаў беларускай літаратуры. Дзякуючы іх таленту, вершы Купалы, Коласа і Багдановіча заззялі новымі фарбамі, стаўшы блізкімі і зразумелымі кожнаму праз песню. «Песняры» не проста спявалі — яны пракладалі шлях роднаму слову да людскіх сэрцаў, робячы нашу класіку жывой і сучаснай.

Падчас мерапрыемства гучалі неўміручыя хіты: «Алеся», «Малітва», «Белавежская пушча», «Спадчына» і інш. Удзельнікі сустрэчы не толькі слухалі любімыя мелодыі, але і з задавальненнем падпявалі, згадваючы сваю маладосць.

Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная экспазіцыя «Класіка ў рытме «Песняроў».


219
×

Подпишитесь на наш Telegram-канал!

Будьте в курсе новостей и обновлений.