Літаратурны партрэт «Уладзімір Караткевіч: асоба і творчасць»
28.11.2025
У рамках праграмы «Кніга – рух у часе» у філіяле «Палянінавіцкая сельская бібліятэка» прайшоў літаратурны партрэт «Уладзімір Караткевіч: асоба і творчасць», прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.
Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра жыццё пісьменніка і пазнаёміліся з яго багатай творчай спадчынай. На кніжнай выставе іх увазе былі прадстаўленыя такія творы, як: «Каласы пад сярпом тваім», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі» і інш.
225





