Гадзіна пісьменніка «З думай аб жыцці»
У філіяле «Гарадская бібліятэка мікрараёна Колас» для вучняў 9 «Б» класа ДУА «СШ № 2 г. Быхава» адбылася гадзіна пісьменніка «З думай аб жыцці», прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча.
Навучэнцы пазнаёміліся з жыццём і творчасцю аўтара, даведаліся пра асабісты ўклад У. Караткевіча ў беларускую літаратуру праз развіццё гістарычнай тэматыкі. Пісьменнік ахопіў шырокія пласты айчыннай гісторыі, перадаў дух мінулых эпох, стварыў яскравых персанажаў, раскрыў багаты духоўны свет сваіх герояў і звязаў іх асабістыя лёсы з лёсам народа. Завяршылася сустрэча знаёмствам з кніжнай выставай «Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Буду».





