Літаратурная сустрэча «Уладзімір Караткевіч у літаратуразнаўстве і крытыцы»
У філіяле «Дзіцячая бібліятэка» для вучняў 11 класа ДУА «СШ №2 г. Быхава» прайшла літаратурная сустрэча «Уладзімір Караткевіч у літаратуразнаўстве і крытыцы», прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка.
Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з асноўнымі этапамі жыцця і творчасці пісьменніка, абмеркавалі мастацкія асаблівасці яго твораў, даведаліся аб міжнародным прызнанні аўтара – перакладах на замежныя мовы і публікацыях за мяжой, прааналізавалі ўклад Уладзіміра Караткевіча ў развіццё нацыянальнай літаратуры. Мерапрыемства дазволіла падлеткам глыбей зразумець творчую спадчыну класіка беларускай літаратуры і яе значэнне для культурнага развіцця Беларусі.





