Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Літаратурная кампазіцыя да Міжнароднага дня роднай мовы

22.02.2016

У чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Б. В. Стральцова на паседжанні літаратурна-музычнай гасцёўні «Встречи с прекрасным» праведзена літаратурная кампазіцыя «Гучная, звонкая, матчына мова». Прысвячалася мерапрыемства Міжнароднаму дню роднай мовы, які ўвесь свет адзначае 21 лютага. Вучні 8-х класаў сярэдняй школы № 1 г. Быхава, настаўнікі і дарослыя мелі магчымасць далучыцца да роднага беларускага слова, да народных традыцый і звычаяў.

На мерапрыемстве гучалі ўрыўкі з вершаваных твораў, тэмай якіх з'яўляецца беларуская мова. Прысутныя разам з вядучымі Аленай Сідарэнка і Святланай Вашукевіч зрабілі вандроўку па старонках паэмы Я. Коласа «Новая зямля», пазнаёміліся з спрадвечна беларускімі словамі, якія ўжо выйшлі з ужытку. Праведзеныя віктарыны дапамаглі вызначыць, наколькі рабяты валодаюць роднай мовай, таксама дапамаглі запоўніць пэўны прабел у гэтай галіне. Удзельнікам мерапрыемства былі падораны закладкі з малавядомымі беларускімі словамі.

Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкары правялі агляд літаратуры з тэматычнай выставы «Аб мове роднай замоўлю слова я…».

4890