Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Бібліятэчная інтэрактыўная пляцоўка «Бульба: скарб беларускай зямлі»

30.09.2025

На Кастрычніцкай плошчы ў рамках рэгіянальнага гастранамічнага фестывалю «Бульбасаміт» супрацоўнікамі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Б.В. Стральцова была арганізавана бібліятэчная інтэрактыўная пляцоўка «Бульба: скарб беларускай зямлі». Цэнтральнае месца на пляцоўцы займала выстава «Са знакам якасці: беларуская бульба», якая складалася з наступных раздзелаў: «Як да нас бульба прыйшла», «Яе вялікасць – бульба» і «Бульба: культурны сімвал і крыніца натхнення».


На інтэлектуальнай зоне размесціліся: крыжаванка пра стравы з бульбы, «бульбяное поле» прыказак і прымавак і бульбяныя шашкі, якія карысталіся вялікай папулярнасцю ў гасцей свята. Таксама наведвальнікі пляцоўкі, дзякуючы ўдзелу ў квэст-гульне «Наколькі ты бульбаш», мелі магчымасць даведацца ці з'яўляюцца яны сапраўднымі «бульбашамі» і атрымаць сертыфікат «100% бульбаш».


198
×

Подпишитесь на наш Telegram-канал!

Будьте в курсе новостей и обновлений.