Бібліятэчная кніжна-інфармацыйная пляцоўка «Беларусь – адзіная і непаўторная»
Супрацоўнікі Быхаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Б.В. Стральцова ў рамках святкавання Дня народнага адзінства аформілі тэматычную выставу «Чытай, Беларусь…».
У першым раздзеле «Пра краіну» была прадстаўлена літаратура, прысвечаная нашай рэспубліцы, яе народу, сімвалам, славутасцям і ўсяму таму, чым беларусы павінны ганарыцца і што павінны зберагчы.
Чытаць «Пра малую Радзіму» прапаноўваў наступны раздзел. З дапамогай прадстаўленнай інфармацыі госці пляцоўкі здзейснілі падарожжа па Быхаўскім краі, які валодае жывапіснымі прыроднымі ландшафтамі, багатай гістарычнай спадчынай, археалагічнымі помнікамі і месцамі баявой славы, а таксама пазнаёміліся са славутымі землякамі.
Літаратура ў апошнім раздзеле «Пра мінулае для будучыні» была прысвечана генацыду беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны, памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады вайны і аб Вялікай Перамозе, здабытай ў цяжкіх баях за свабоду і незалежнасць Радзімы.





