Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Этнаграфічная гасцёўня «Просім у хату, госцейкі нашы»

25.08.2025

Супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Б.В. Стральцова наведалі ўстанову «Быхаўскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва», дзе арганізавалі для прысутных этнаграфічную гасцёўню «Просім у хату, госцейкі нашы».


У рамках мерапрыемства ўдзельнікі мелі магчымасць акунуцца ў свет беларускіх традыцый гасціннасці і звычаяў. Вядучыя распавялі пра асаблівасці беларускага звычая прыёму гасцей і важнасць сямейных традыцый у нашай культуры.

Асаблівая ўвага была нададзена нацыянальнай кухні - яе традыцыйным стравам і рэцэптам, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне, прысутныя даведаліся пра яе гісторыю і значэнне ў жыцці беларусаў.

Вядучыя прыгадалі, што некаторыя стравы беларускай кухні знайшлі адлюстраванне ў мастацкіх творах. Гэта ўсім вядомыя творы нашых класікаў: «Зямля пад белымі крыламі» Уладзіміра Караткевіча і «Новая зямля» Якуба Коласа.

Напрыканцы мерапрыемства ўсе з задавальненнем паспрабавалі спачатку адгадаць а пасля «прыгатаваць» традыцыйныя беларускія стравы, гуляючы ў этнаграфічную гульню «Знаўцы беларускай кухні».


320
×

Подпишитесь на наш Telegram-канал!

Будьте в курсе новостей и обновлений.