Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Інтэрактыўная бібліятэчна-інфармацыйная пляцоўка «Беларусь – яднанне, духоўнасць, патрыятызм!»

07.07.2025

У рамках раённага мерапрыемства, прысвечанага Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, супрацоўнікамі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Б.В. Стральцова была арганізавана інтэрактыўная бібліятэчна-інфармацыйная пляцоўка «Беларусь – яднанне, духоўнасць, патрыятызм!».


Увазе прысутных была прадстаўлена бібліятэчная выстава «Беларусь: вызваленне, памяць, незалежнасць». У раздзеле «Мая краіна – мой гонар» размяшчалася літаратура, прысвечаная сучаснай Беларусі ў цэлым – яе сімвалам, традыцыям і дасягненням як незалежнай дзяржавы. Вялікай Айчыннай вайне і таму чаму няма апраўдання – генацыду беларускага народа, прысвяцілі раздзел «Іх подзвіг вечны і непаўторны». Раздзел «Ішоў мой край дарогамі вайны», быў прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны на Быхаўшчыне. Тут размесцілася літаратура і іншая інфармацыя аб тых нечалавечых выпрабаваннях, якія прыйшлося перажыць нашай малой радзіме, а таксама кнігі летапісца Быхаўскага краю Мікалая Леўчанкі. Дзякуючы яго творам да нас дайшла праўдзівая інфармацыя, заснаваная на рэальных успамінах нашых землякоў. Тэма вайны таксама знайшла адлюстраванне ў мастацкіх творах, пазнаёміцца з якімі можна было ў раздзеле «Падзвіг на кніжнай паліцы».

На працягу ўсяго свята на пляцоўцы дзейнічала акцыя «Гуляй – кнігу пісьменніка-земляка атрымай». Атрымаць кнігу Мікалая Леўчанкі «Созвездие героев» з яго аўтографам было магчыма пасля таго, як удзельнікі святочнага мерапыемства правераць свае веды аб родным горадзе з дапамогай бібліяпазла «Пазнай родны горад».

Для маленькіх наведвальнікаў таксама была арганізавана гульнявая зона, дзе дзеці мелі магчымасць разам размаляваць арт-плакат «Мая Беларусь», прайсціся сцяжынкамі роднага краю з дапамогай інтэрактыўнай карты «По знаменитым местам Быховского района», скласці пазл «Беларусь», памаляваць і інш.


45