Літаратурны вернісаж «У. Караткевіч: гармонія хараства і праўды»
26.11.2015

Літаратурны вернісаж «У. Караткевіч: гармонія хараства і праўды» прайшоў у Вараніноўскай СБ. На мерапрыемстве размова ішла аб дзіцячых і юнацкіх гадах будучага пісьменніка, яго прафесійнай і творчай дзейнасці. Усе з задавальненнем паглядзелі відэа фільм «В. Короткевич: о жизни и творчестве».

У другой частцы мерапрыемства праведзена поле цудаў па творчасці У.Караткевіча «Быў. Есть. Буду», пераможцам якога стала вучаніца 8 класа Галіноўская Вольга.
2298