Юбілейная выстава да 85-годдзя Уладзіміра Караткевіча
27.11.2015

26 лістапада Беларусь адзначыць 85-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Да юбілейнай даты у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Б.В. Стральцова аформлена выстава “Рыцар зямлі беларускай”, на якой прадстаўлены матэрыялы аб жыцці і творчасці пісьменніка, а таксама яго творы: “Чорны замак Альшанскі”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Каласы пад сярпом тваім”, “Ладдзя роспачы” і інш.
Выстава дзейнічае да 10 снежня.
2465