Дзень беларускага пісьменства ў бібліятэках

Мультымедыйная кампазіцыя “Да вытокаў духоўнасці”

Напярэдадні Свята беларускага пісьменства супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Б.В. Стральцова запрасілі да сябе навучэнцаў ДУА “СШ №1 г.Быхава” на тэматычную мультымедыйную кампазіцыю “Да вытокаў духоўнасці”. На працягу мерапрыемства рабяты даведаліся аб узнікненні пісьменства і кнігадрукавання на Беларусі, атрымалі звесткі аб выдатных асветніках: Францыске Скарыне, Сымоне Будным, Кірыле Тураўскім, Сімяоне Полацкім, Мяленціі Сматрыцкім і інш.

Таксама вучням быў прадэманстраваны дакументальны фільм аб жыцці і дзейнасці беларускай асветніцы, прападобнай Еўфрасінні Полацкай.
Да мерапрыемства была падрыхтавана тэматычная выстава “Ад мінулага ў сёння, і ад сёння – у заўтра вядзе нас друкаванае слова”, прысвечаная гісторыі беларускага кнігадрукавання.
Гадзіна беларусазнаўства “Напачатку было слова”

Да Дня беларускага пісьменства бібліятэкар 1 катэгорыі Вараніноўскай СБ Алена Салохіна правяла гадзіну беларусазнаўства “Напачатку было слова”. Вучні даведаліся, што гэта свята аб’ядноўвае тых, хто з вялікай павагай ставіцца да роднага слова, духоўных здабыткаў нашага народа, нацыянальнай культуры, асветы і літаратуры. Яно распачало свой шлях у 1994 годзе са старажытнага Полацка і прайшло праз многія гарады Беларусі. Рабятам было расказана аб беларускіх асветніках і развіцці кнігадрукавання, аб гісторыі ўзнікнення аднаго з значных помнікаў беларускага летапісання 17 стагоддзя – Баркалабаўскага летапісу.
У другой частцы мерапрыемства быў праведзены літаратурны вернісаж “І будзе слова землякоў гучаць над роднаю старонкай”, на якім ішла гаворка аб жыцці і творчасці пісьменнікаў Быхаўшчыны: М. Пазднякове, В. Ткачове, М. Леўчанка, Б. Стральцове і іншых творцаў.
Да мерапрыемства была аформлена тэматычная выстава “З кнігай праз стагодддзі”.